«pARTisan» святкуе сваё 10-годдзе!

30 красавіка, а 19-й гадзіне
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а)

Напрыканцы афіцыйнай часткі святкавання 10-годдзя альманаха «pARTisan» выступаю разам з Pavel Ambiont [Foundamental Network, Force Carriers]

Напрацягу ўсяго дня будзе дзейнічаць выстава, прысвечаная гісторыі Альманаха.
Уваход вольны!

Паўстаўшы ў 2002 годзе пад гукі мантры сучаснага беларускага арта «нічога няма», год за годам знакаміты альманах «pARTisan» упэўнена руйнаваў гэты міф, прэзентуючы легендарных і ствараючы новых герояў беларускай незалежнай культуры.

Такім чынам, 30 красавіка, у аўторак, заснавальнік альманаха і нязменны ягоны рэдактар Артур Клінаў, філосафы Валянцін Акудовіч і Вольга Шпарага, пісьменнік і мастак Адам Глобус паспрабуюць адзначыць гэты рубеж і падвесці прамежкавыя вынікі, бо 10 гадоў — узрост, вядома, сур’ёзны, але, падаецца, усё самае цікавае толькі пачынаецца. Пасля з невялікім імправізаваным акустычным канцэртам выступіць Лявон Вольскі і адбудзецца прэзентацыя юбілейнага 20-га нумара «pARTisan».
________________
Праект “pARTisan” – гэта медыя праект, які складаецца з друкаванага часопісу “pARTisan” (з 2002 году), прысвечанага беларускай сучаснай культуры, серыі альбомаў беларускіх мастакоў “Калекцыя пАРТызана” (з 2009 году) і інтэрнэт-партала pARTisanmag.by (з 2012 году).

Comments Are Closed