Паўзе восень, наступае зіма. Давайце расфарбуем шэрыя дні разам!
Запрашаем украінскіх дзетак, матуль, татуль, бабуль і дзядуль на нашыя суботнія заняткі ў Станіцы.
Мы малюем, лепім, робім аплікацыі, штосці майструем і граем у гульні, а самае галоўнае – весялімся і сябруем. Тут могуць пазнаёміцца не толькі вашы дзеткі, але і вашы сем’і.
Гэта не школа, дзе ваш малюнак будуць ацэньваць, тут можна паэксперыментаваць, даць волю фантазіі і эмоцыям, пагуляцца з фарбамі, алоўкамі і фламастэрамі. У нашай светлай студыі ёсць усё, што трэба, каб раскрыць у сабе спячых мастакоў! Галоўнае не вынік, а ўдзел. Чым нас больш – тым весялей! Не важна колькі табе – 2 годзікі ці 100, прыходзь!
Заняткі праводзяць валанцёркі Вольга Салахеева (Мінск) і Нора Онісько (Ужгород) пры падтрымцы EU4CULTURE праекта.