Фестываль Дах – Крах ХХ

23 красавіка 2013 года а 17 гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр.Незалежнасці,47) адбудзецца адкрыццё Міжнароднага фестывалю саверсізму й ігдрасілізму ДАХ-КРАХ-ХХ “Напрыканцы канца…”

ДАХ нарадзіўся ў берлінскай арт-сядзібе “ТАХЕЛЕС” у 2001 годзе, дзе ўпершыню прайшоў як, магчыма, адна з самых буйных выставак беларускага мастацтва па-за межамі краіны. З той пары ДАХ стаў сваесаблівым культурным мастом паміж дзвюмя краінамі, які аб’яднаў мастакоў не толькі беларускіх і нямецкіх, але і з ўсяго свету.

Фестываль ДАХ — гэта часовае адлюстраванне, праменчык ТАХЕЛЕСа, які ўвабраў у сабе самае найлепшае ад першаўзора. Ён буйны і ў той жа час рухомы, цікавы і ў той жа час незразумелы, напоўнены аж да краю творамі выяўленчага мастацтва, музыкай, тэатральнымі і перформанс- выступленнямі, паэзіей. І ўсё гэта — розныя стылі і жанры, якія могуць спалучыцца толькі пад час ДАХу.

Дарэчы, апошні перыяд жыцця ТАХЕЛЕСа нагадваў трылер, дэтэктыў, дзе былі захопы выставак, майстэрань, руйнаванне мастацкіх здабыткаў, судовыя бойкі і караткачасовыя перамогі мастакоў… Гэты ДАХ прысвечаны і тым падзеям.

На выстаўках і мерапрыемствах фестывалю прымаюць удзел як прафесіяналы, гэтак і аматары, мастакі і музыканты, перформеры і літаратары… І іх будзе вельмі шмат, у тым ліку і госці з замежжа — каля дзесяці мастакоў з ТАХЕЛЕСу, які працягвае існаванне як вандруючая арт-сядзіба, музыкі з Украіны, ЗША, Літвы, Расіі.

Некаторыя ДАХі прысвячаліся нейкім выключна цікавым для нас асобам, такім, як Язэп Драздовіч, Чэслаў Неман… На гэты раз мы робім галоўнай постаццю ДАХа яшчэ аднаго беларуса – Тадэвуша Рэйтана, чый прыклад безагляднай любові да Бацькаўшчыны мае аналогіі толькі ў старажытныя часы, часы антычных герояў.

Праграма фестывалю:

23.04. Адкрыццё. (17:00-21:00)

Перформанс суполкі “Механёры Культуры”.

Канцэрт:

  • Апанас Бацяноўскі
  • Дуэт Юлія Літвінава і Раман Яраш
  • Паліна Рэспубліка
  • Штобы-штобы (Баранавічы)
  • Нойзаў Каўчэг
  • Суполка “Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва”
  • гурт Арт-“Ну, во!”

24.04. Круглы стол. (17:00-21:00)

Тэма вольная, прапанаваныя кірункі для дыскусіі:
“Тахелес-Дах”, “Берлін-Мінск”, “12 год творчага супрацоўніцтва”, “Сучаснае мастацтва”…
Фармат адкрыты.
Вядучыя — Я.Шунейка і І.Свірын, госць – Марцін Райтэр, былы дырэктар берлінскай арт-сядзібы “Тахелес”.

25.04. Канцэрт. (18:00-21:00)

  • Generation Skweee, (сумесны праэкт RoomDark и Kritchev vs. Ban)
  • RoomDark (ambient\ experimental\lo-fi\ minimal noise)
  • Planet N (experimental) – электронная эксперыментальная музыка.

26.04. Перформанс. (17:30-21:00)

  • Экшн – PenAtra(C)tion”
  • В.Пятроў, К.Мужаў, Ю.Барысевіч, А.Зайцаў,
  • Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk.

27.04. Канцэрт. (17:30-21:00)

  • Shaman Jungle ( ethno-trance, jungle, shamanic ambient, jazz)
  • Self Collapse/47 ( live electronics)
  • Elena Sizova (aka Lectra) ambient (live).

28-29.04. Выходныя.

30.04. Адкрыццё 2. (18:00-21:00)

“Правы фланг”:

  • Andy Boya (ЗША), Eola (ЗША), Астралапітэк (Мінск) – электронная музыка.
  • Музычны праект «Grind Out» (Аляксандр Мазуркевіч) і перформанс-група «Renaissance» (Кіраўнік – Веска), пры ўдзеле тэатральнай групы «Tokyo Ban» (кіраўнік – Аліна Сідарэвіч) прадстаўляюць сумесны апакаліптычны перформанс «Timeless Movement»

“Левы фланг”:

пры лакальнай падтрымцы:

  • ASTRALAPITHECUS (Мінск-Байканур)(аўтарскія “мантры” ў выкананні хора нечалавечых істотаў, мастацкі кіраўнік Павал Гвоздь).

1.05. Выходны.

2.05. Канцэрт. (17:30-21:00)

  • KAASAAR (ethereal, drone) (экс-Ritual Dub)
  • Art-project “?!”(lymphachill, psy chill)
  • ZARTIPO (avant-garde).

3.05. Вечарына на тэму “Радавод”. (17:00-21:00)

Вядучы — супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіву Рэспублікі Беларусь У.Урублеўскі.
Удзел бярэ Апанас Бацяноўскі , дасьледчык-аматар.

Канцэрт:

  • Parfume Jill Jerry (Расія) “спалучае ў сабе рэзкія джазавыя воплескі, блюзавую меланхолію, пост-індустрыяльную адчужанасць і эпатаж французкага чумнога кабарэ, нямецкіх “геніяльных дылетантаў” і “нью-ёрскага ноў-вэйва”) (Калінінград, Расія).
  • Mamihlapinatapai (Violent Russian noise-ambient live band, Арт-Авант) (Санкт-Пецярбург,Расія).

4.05. Перформанс. (17:30-21:00)

  • Тэатр “EYE” .
  • Творчая суполка “ Bliacha na dachu” (Т.Кашкурэвіч),
  • Тэатр “Крылы Халопа” (Брэст).

5-6.05. Выходныя.

7.05. Паэтычна-музычная вечарына. (17:30-21:00)

8.05. Літаратурна-музычная імпрэза. (17:00-21:00)

  • Казкі Уладыслава Бубена ў выкананні Насты Лабады
  • Арцём Кавалеўскі vs. Generation Skweee
  • Вольга Гапеева vs. Buben
  • Ілля Сін vs. Яўген Рагозін
  • Зміцер Вішнёў vs. Spit it Out
  • Ярыла Пшанічны vs. Ярыла Пшанічны
  • СЭНСАЦЫЙНЫ камбэк легендарнага калектыва “Спецбрыгада афрыканскіх братоў”.

9.05. Выходны.

10.05. Вечарына “Вяртаньне Героя на Бацькаўшчыну”. (17:00-21:00)

Прысвечана сусветна знакамітаму ліцвіну — Тадэвушу Рэйтану, дэпутату ад Наваградскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага на Варшаўскі Экстраардынарны сойм 1773г. (У 240 гадавіну Першага падзела Рэчы Паспалітай).

Удзел бяруць мастакі, гісторыкі, грамадзяне і наведвальнікі. (арганізатары: арт-суполка ім.Тадэвуша Рэйтана)

Канцэрт:

  • Юрый Ярэмчук (кампазытар і інструменталіст, прадстаўнік радыкальных формаў (сапрана і тэнар скасафоны, кларнэт, бас-кларнэт) на духавых інструмэнтах у галіне кампазіцыі і імправізацыі. Стылістычныя перавагі: джаз і джаз-рок, фры-джаз і новая імправізацыйная музыка) (Львоў, Україна)
  • Князь Мышкін (саматужны гурт інтуітыўнай імправізацыі).

11.05  – 17:00-21:00

  • Суполка “Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва”
  • гурт Арт-“Ну, во!” у супрацоўніцтве з фатографам І. Бесссерам
  • хэпенінг “А,Пака!” “Трусы апакаліпсіса”.
  • Мастакі М. Буліч і Г.Грышель з дзеяй пад назвай “Спадзяванні Івана”

Канцэрт :

  • Фрыдрых Самотны – музычна-маўленчы перформанс (СПБ ,Беларусь)
  • Project_May_be (басовы дзэн) (Гародня).

12.05. Выходны.

13.05. Кінапаказ маладога беларускага кіно.(17:30-21:00)

14.05. Выходны.

15.05. Закрыццё. 17:00-21:00

  • Віктар Сямашка (духавая імправізацыя)
  • Vesicatoria (Horror / Industrial / Dark Ambient)
  • Sovijus ( experimental ambient electronic music) (Літва)
  • Перформанс “Дзяржаўнай Суполкі Перформансу ды Хэпінінгу “Механёры Культуры” (масткір Зміцер Юркевіч).

Кантакты \ Інфармацыя:

Пракуратары-гладыятары:
Зміцер Юркевіч (+37533-375-72-50)
Алесь Родзін (+37529-862-05-42)

Аддзел выставак: 2882468
________________________

Хроніка Міжнародных фестываляў саверсізму і ігдрасілізму “ДАХ”

  • Дах-Крах-ХХ – 2013г., “Напрыканцы Канца”. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск.
  • Дах-ХІХ – 2012г., “Тахелес Біенале”. Клуб “КУБ”, Берлін.
  • Дах-ХVІІІ- 2012г., “ Вайна”. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
  • Дах-ХVІІ – 2012г., “Бела-чорна-белы”. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
  • Дах-ХVІ – 2011-2012 – “Ахвяры банка”. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
  • Астра-Дах-ХV – 2011г., “Колы вызнання”. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
  • Дах-ХІV – 2011г., “Дах падтрымлівае “Тахелес”. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
  • Дах-ХІІІ -2010г., “Вечны вандроўнік і ягоныя сябры” (прысвечаны памяці Язэпа Драздовіча). Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
  • Дах-ХІІ -2011г., Прысвечаны памяці Чэслава Немана. Палац мастацтва, Мінск.
  • Дах-ХІ – 2010г.,”Цёмныя Таямніцы Мозга”. Палац Мастацтва, Мінск.
  • Дах-Х -2010г., “Карані або Здабыткі Рэспублікі”. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
  • Дах-9 – 2009г. “Ахвяры Мастацтва”. Палац Мастацтва, Мінск.
  • Дах-8 – 2008г., Выстаўка мастакоў “Тахелеса”. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск.
  • Дах-7 – 2007г. “Калі –Юга”. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
  • Дах-6 – 2007г. “Чорныя вершнікі”. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
  • Дах-5 – 2005г. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
  • Дах-4 – 2004г. “Другое пранікненне ў “Тахелес”. Палац Мастацтва, Мінск.
  • Дах-3 – 2003г. Галерэя “ОНІК”. Музей кіно, Мінск.
  • Дах-2 – 2002г. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
  • Дах-І – 2001г. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
Comments Are Closed